Дзё-Сеўр
Выгляд
| Дзё-Сеўр Deux-Sèvres | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 79 |
| Рэгіён: | Пуату — Шарант |
| Прэфектура: | Ньёр |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 33 |
| Камун: | 307 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 64-е месца |
| -1999 | 344,4 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 57 чал/км² |
| Плошча: | 5999 км² |
Дзё-Сеўр (франц. Deux-Sevres, літаральна — «два Сеўра») — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пуату — Шарант. Парадкавы нумар 79. Адміністрацыйны цэнтр — Ньёр. Насельніцтва 344,4 тыс. чалавек (64-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 5999 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз і Сеўр-Ньёртэз, ад якіх і паходзіць назва.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 33 кантона і 307 камун.
Дзё-Сеўр — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату.