Дамары
Выгляд
| дамары | |
|---|---|
| Саманазва | الدومريّة |
| Краіны | — |
| Рэгіёны | Блізкі Усход, Паўночная Афрыка |
| Агульная колькасць носьбітаў | 3952810 |
| Статус | сур’ёзная пагроза[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | арабская |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | inc |
| ISO 639-3 | rmt |
| WALS | dom |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 2217 |
| Ethnologue | rmt |
| IETF | rmt |
| Glottolog | doma1258 |
Дамары́ (саманазва: الدومريّة) — індаіранская мова, распаўсюджаная ў краінах Блізкага Усхода, Паўночнай Афрыкі, Іране і Афганістане. Родная мова народа дом. Колькасць носьбітаў - 3 952 810 чал.[1]
Дамары як асобная мова сфарміравалася ў краінах Заходняй Азіі ў выніку міграцыі ў гэты рэгіён групы качавых арыяў з паўвострава Індастан. Мае лексічныя запазычанні з арабскай і персідскай моў. Падзяляецца на шэраг дыялектаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх — навары (Егіпет, Сірыя, Ізраіль, Іарданія, часткова Турцыя) і гарачы (Іран, Азербайджан).
Пісьмовасць на аснове арабскай графікі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Donald Kenrick, What is Domari? Архівавана 27 верасня 2007.
- Bruno Herin, The Domari Language of Aleppo (Syria) Архівавана 21 студзеня 2020.