Дагістарычная Грэцыя
| Дагістарычная Грэцыя (да XXX ст. да н. э.) | |||
| Эгейская культура (XXX—XII да н. э.) | |||
| Заходнеанаталійская цывілізацыя | |||
| Мінойская цывілізацыя | |||
| Кікладская культура | |||
| Эладская цывілізацыя | |||
| Мікенская цывілізацыя | |||
| Старажытная Грэцыя (XI — 146 да н. э.) | |||
| Цёмныя стагоддзі (XI—IX) | |||
| Архаічны перыяд (VIII—VI) | |||
| Класічны перыяд (V—IV) | |||
| Эліністычны перыяд (IV — 146) | |||
| Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы | |||
| Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.) | |||
| Сярэднявечча і Новы час (330—1832) | |||
| Візантыйская Грэцыя (330—1453) | |||
| Франкакратыя (1204—1458) | |||
| Асманская Грэцыя (1458—1832) | |||
| Сучасная Грэцыя (пасля 1821) | |||
| Вайна за незалежнасць (1821—1832) | |||
| Каралеўства (1832—1924) | |||
| Другая Рэспубліка (1924—1935) | |||
| Рэжым 4 жніўня (1936—1941) | |||
| Другая сусветная вайна (1941—1944) | |||
| Грамадзянская вайна (1944—1949) | |||
| Пасляваенны час (1950—1967) | |||
| Рэжым палкоўнікаў (1967—1974) | |||
| Трэцяя Рэспубліка (з 1974) | |||
| Тэматычныя артыкулы | |||
| Ваенная гісторыя | |||
| Грэчаскія імёны | |||
| Грэчаская мова | |||
| Грэчаская літаратура
| |||
Дагістарычная Грэцыя — храналагічны перыяд у гісторыі Грэцыі з часоў палеаліту і да ўзнікнення Эгейскай цывілізацыі.
Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі знойдзены палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100 — 40 тысячагоддзяў да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідыкі. Адной з самых старажытных неалітычных стаянак у Грэцыі лічыцца пячора Франхты (грэч. Σπήλαιο Φράγχθι), датаваная 7 тысячагоддзем да н.э., якая сведчыць аб наяўнасці ў яе жыхароў развітога мараходства. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н.э. — 28 стагоддзе да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй і вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт Грэцыі мае анаталійскае паходжанне і прадстаўлены культурамі Сескла, Дыміні и Ларысы, для якіх былі характэрны ўмацаваныя паселішчы (3000–4000 чалавек) на ўзгорках, з'яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры якога быў ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі двух колераў (звычайна чорнага і чырвонага). У 5—4 тысячагоддзях да н.э. з'яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На мацерыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.