Грыгарыянскі каляндар

Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыюсам VIII, які перасунуў зьлічэньне на 10 содняў наперад (наступным днём пасьля 4 кастрычніка 1582 году стала 15 кастрычніка 1582 году), каб улічыць пагрэшнасьць, якая назьбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, што складаецца зь першых дзьвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розьніцца ад старога стылю). Адставаньне грыгарыянскага календару ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.
Табліца датаў пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:
| Краіна | Апошні дзень Юліянскага календару | Першы дзень грыгарыянскага календару |
|---|---|---|
| Італія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
| Гішпанія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
| Партугалія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
| Рэч Паспалітая | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
| Францыя | 09.12.1582 | 20.12.1582 |
| Люксэмбург | 21.12.1582 | 01.01.1583 |
| Нідэрлянды | 21.12.1582 | 01.01.1583 |
| Баварыя | 05.10.1583 | 16.10.1583 |
| Аўстрыя | 06.01.1584 | 17.01.1584 |
| Швайцарыя | 11.01.1584 | 22.01.1584 |
| Вугоршчына | 21.10.1587 | 01.11.1587 |
| Прусія | 22.08.1610 | 02.09.1610 |
| Нямеччына (пратэстанцкая) | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
| Нарвэгія | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
| Данія | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
| Вялікабрытанія | 02.09.1752 | 14.09.1752 |
| Швэцыя | 17.02.1753 | 01.03.1753 |
| Фінляндыя | 17.02.1753 | 01.03.1753 |
| Японія | - | 01.01.1873 |
| Кітай | - | 20.11.1911 |
| Баўгарыя | 31.03.1916 | 14.04.1916 |
| Турэччына | 15.02.1917 | 01.03.1917 |
| Расея | 31.01.1918 | 14.02.1918 |
| Украіна (УНР) | 28.02.1918 | 14.03.1918 |
| Сэрбія | 18.01.1919 | 01.02.1919 |
| Румынія | 18.01.1919 | 01.02.1919 |
| Грэцыя | 09.03.1924 | 23.03.1924 |
| Эгіпет | 17.09.1928 | 01.10.1928 |
Разьмеркаваньне высакосных гадоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьне ад Юліянскага календару, у Грыгарыянскім высакосныя гады разьмяркоўваюцца іншым чынам:
- Кожны год, нумар якога кратны 4 — высакосны.
- Кожны год, нумар якога кратны 100 — не высакосны.
- Кожны год, нумар якога кратны 400 — высакосны.
У выніку, сярэдняя працягласьць году складае 365,2425 дня:
Месяцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| № | Месяц | лічба дзён |
|---|---|---|
| 1 | Студзень | 31 |
| 2 | Люты | год звычайны 28, год высакосны 29 |
| 3 | Сакавік | 31 |
| 4 | Красавік | 30 |
| 5 | Травень | 31 |
| 6 | Чэрвень | 30 |
| 7 | Ліпень | 31 |
| 8 | Жнівень | 31 |
| 9 | Верасень | 30 |
| 10 | Кастрычнік | 31 |
| 11 | Лістапад | 30 |
| 12 | Сьнежань | 31 |
| Разам | 365 (высакосны 366) | |
Разыходжаньне Юліянскага й Грыгарыянскага календароў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжаньне ў каляндарных датах:
| Стагодзьдзе | Дзён | Пэрыяд (па грыгарыянскім календары) |
|---|---|---|
| XIV | 8 | 8 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400 |
| XV | 9 | 9 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500 |
| XVI и XVII | 10 | 10 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700 |
| XVIII | 11 | 11 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800 |
| XIX | 12 | 12 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900 |
| XX и XXI | 13 | 13 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100 |
| XXII | 14 | 14 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200 |