Гернсі
| Бейлівік Гернсі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Bailiwick of Guernsey | |||||
| |||||
| Гімн: «Sarnia Cherie (a)» | |||||
![]() |
|||||
| Заснавана | 1204 (выдзелены з складу Нармандыі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | Англійская | ||||
| Сталіца | Сент-Пітэр-Порт | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Сент-Пітэр-Порт | ||||
| Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
| Герцаг Лейтэнант-губернатар Бейліф Глава ўраду |
Карл III Рычард Крыпуэл Рычард Мак-Магон Пітэр Фербраш |
||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 78 км² | ||||
| • % воднай паверхні | 0 | ||||
| Насельніцтва Гернсі | |||||
| • Ацэнка (2019) | 62,792 чал. | ||||
| • Шчыльнасць | 837,8 чал./км² | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам | 2,1 млрд дол. | ||||
| ІРЧП (2005) | 0,975 (вельмі высокі) | ||||
| Назвы жыхароў | Гернсійцы | ||||
| Валюта |
Брытанскі фунт (£, GBP), гернсійскі фунт (£, GGP) |
||||
| Інтэрнэт-дамен | .gg | ||||
| Код ISO | GG | ||||
| Тэлефонны код | +44 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
| Аўтамабільны рух | злева[d] | ||||
| a. Толькі калі патрабуецца выкананне адрознага ад брытанскага гімна | |||||

Гернсі (Сарнія, англ.: Guernsey /ˈgɜ:nzi/, /ˈɡɜrnzi/) — востраў у праліве Ла-Манш, у складзе Нармандскіх астравоў. Другі па велічыні (плошча — 63 км²) сярод Нармандскіх астравоў.
Насельніцтва — 65 031 чалавек (ліпень 2004). Сталіца — Сент-Пітэр-Порт. Афіцыйныя мовы — англійская, французская. Гернсі знаходзіцца пад юрысдыкцыяй брытанскай кароны, але не з'яўляецца часткай Вялікабрытаніі і не ўваходзіць у склад ЕС.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Заходняе ўзбярэжжа вострава — гэта доўгія пясчаныя пляжы, паўднёвы бераг узносіцца на 100 метраў, на ўсходнім беразе знаходзіцца горад Сент-Пітэр-Порт. Самая высокая кропка востраву ўзносіцца на 114 метраў. Зіма на востраве лагодная, мяккая, а лета прахалоднае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя сляды дзейнасці чалавека на востраве адносяцца да эпохі неаліту, калі Нармандскія астравы былі злучаны з кантынентальнай Еўропай. Каля 6000 гадоў таму, у выніку ўздыму ўзроўню акіянаў, астравы былі адрэзаны ад кантыненту, а разам з імі і іх жыхары.
У 933 годзе Нармандскія астравы сталі часткай Нармандскай кароны. У 1066 герцаг Нармандскі размясціў сваё войска ў Сасексе і стаў каралём Вільгельмам I. Яго графства Нармандскае, уключаючы Нармандскія астравы, стала агульным каралеўствам Англіі і Нармандыі. 138 гадоў праз кароль Іаан страціў вялікую частку герцагства Нармандскага, але Гернсі і іншыя Нармандскія астравы засталіся пад англійскім кіраваннем. У гэты час востраў развіў сваю ўласную сістэму кіравання і інстытуты парламентарызму, і сёння — гэта тэрыторыя з самастойным кіраваннем.
Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што ў 50-х гг. востраў Гернсі выкарыстоўвалася рымлянамі як гандлёвая база. У 1982 годзе на дне сучаснага порту быў знойдзены рымскі карабель. У канцы III стагоддзя, пасля падзення Рымскай імперыі, святы Самсон заснаваў на востраве Гернсі першую царкву.
У 933 годзе Нармандскія астравы былі заваяваны вікінгамі, яны далі пачатак Нармандскаму княству. У 1294 годзе значная частка насельніцтва астравоў загінула ў выніку вайны з Францыяй. Наступныя некалькі стагоддзяў астравы належалі то Англіі, то Францыі.
Пад час Другой Сусветнай вайны Нармандскія астравы трапілі ў нямецкую акупацыю. У гэтыя гады палова насельніцтва (20 000 чалавек), перасялілася ў Вялікабрытанію. Нямецкая акупацыя скончылася 9 мая 1945 года, і гэты дзень стаў дзяржаўным святам Гернсі. Пасля вайны асновай эканомікі Гернсі стаў турызм, а ў апошнія гады, усё большую частку займае банкаўскі сектар.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Гернсі, Олдэрні і Сарк утвараюць каронныя землі брытанскай кароны. Кіраўніком рэгіёна з'яўляецца Елізавета II, якая кіруе праз губернатара. Заканадаўчая ўлада належаць парламенту, судовая — каралеўскаму суду.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
[правіць | правіць зыходнік]Гернсі ў адміністрацыйным стаўленні дзеліцца на парафіі. На самім востраве Гернсі іх 10, акрамя таго асобнай парафіяй з'яўляецца Сент-Эн на востраве Олдэрні, якая ўваходзіць у гэтае кароннае валоданне. Астравы Сарк і Херм не ўваходзяць ні ў адну з парафій і з'яўляюцца самастойнымі адзінкамі ў складзе кароннага валодання брытанскай манархіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Астравы насяляюць гернсійцы (65 %) і брытанцы (25 %), а таксама французы, партугальцы, ірландцы. Рэлігійны склад насельніцтва прадстаўлены англіканамі (65 %) і каталікамі (35 %).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гернсі
