Перайсці да зместу

Георгій Паўлавіч Вінаградаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Паўлавіч Вінаградаў
Дата нараджэння 3 (16) лістапада 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1980(1980-11-11) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак, дырыжор
Гады актыўнасці з 1937
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Жанры опера
Лэйблы Aprelevka Record Plant[d] і Мелодыя
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны артыст РСФСР

Георгій Паўлавіч Вінаградаў (3 (16) лістапада 1908, Казань11 лістапада 1980(1980-11-11), Масква) — савецкі спявак (лірычны тэнар), заслужаны артыст РСФСР (1949, пазбаўлены звання ў 1951, адноўлены ў званні пасмяротна (1980-я)).

Нарадзіўся 3 (16) лістапада 1908 года ў Казані.

З 1937 года — саліст Усесаюзнага радыё. Папулярнасць Вінаградава пачала расці пасля таго, як у студзені 1939 гады ён узяў прызавое месца на I Усесаюзным конкурсе вакалістаў.

Пасля гэтага ў 1939 году стаў салістам у Дзяржаўным джазе СССР пад кіраваннем В. М. Кнушавіцкага. У выкананні спевака гучалі рамансы, класічныя, лірычныя, танцавальныя песні. Надзвычай папулярныя перад самай вайной былі танга Е. М. Розенфельда «Люблю» і «Шчасце маё», выпушчаныя вялікім тыражом на грампласцінках. Вінаградаў быў адным з першых выканаўцаў песні М. І. Блантэра «Кацюша», запіс стаў класічным эталонным выкананнем гэтай песні[1].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны падаў заяву аб мабілізацыі і адпраўцы на фронт, аднак быў прыняты на службу ў воінскія музычныя калектывы, з 1941 года — у аркестр Наркамата абароны пад кіраўніцтвам С. А. Чарнецкага, з 1943 года — у Ансамбль песні і танца Савецкай Арміі пад кіраўніцтвам А. В. Аляксандрава, у 1951—1963 — ва Усерасійскае гастрольна-канцэртнае аб’яднанне.

У пасляваенны час працягваў канцэртную дзейнасць — спяваў на радыё, гастраляваў па краіне і за мяжой.

З 1963 года выкладаў ва Усерасійскай творчай майстэрні эстраднага мастацтва, сярод яго вучняў — вядомы эстрадны артыст Валерый Лявонцьеў.

Памёр 11 лістапада 1980 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.