Перайсці да зместу

Гамбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Гамбург
ням.: Hamburg[1]
53°34′ пн. ш. 9°59′ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Кіраўнік Peter Tschentscher[d]
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 810
Вышыня цэнтра 6 ± 1 м
Водныя аб’екты Альстэр (прыток Эльбы), Эльба, Bille[d], Seevekanal[d], Flottbek[d], Este[d], Wandse[d], Osterbek[d], Goldbekkanal[d], Isebekkanal[d], Tarpenbek[d], Saselbek[d], Rodenbek[d], Bredenbek[d], Паўночнае мора, Susebek[d], Rethe[d], Köhlbrand[d], Süderelbe[d] і Wedeler Au[d]
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 910 160 чал. (31 снежня 2023)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 040, 04721
Паштовы індэкс 20095–21149, 22041–22769 і 27499
Аўтамабільны код HH
hamburg.de (ням.)
hamburg.com (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Гамбург (Германія)
Гамбург
Гамбург

Во́льны і ганзе́йскі го́рад Га́мбург (ням.: Freie und Hansestadt Hamburg [ˈhambʊɐ̯k], мясц. [ˈhambʊɪç], н.-ням.: Hamborg [ˈhambɔːx]) — горад і федэральная зямля ў Германіі.

Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы.

Насельніцтва — 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі. Другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзін з самых вялікіх гарадоў ЕС.

Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ротэрдама і дзявяты ў свеце.

Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы.

У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена крэпасць Хамабург.

У 831 годзе тут была створана дыяцэзія, якое неўзабаве стала архідыяцэзіяй.

У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы.

У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра.

З 1815 года Гамбург — член Германскага саюза, з 1871 — у Германскай імперыі, а з 1949 — ФРГ.

Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы к канцу жніўня 2010 года 1 781 741 чалавек, з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).

Эканоміка і прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая вялікая верф Blohm und Voss.

Кампанія Airbus Group мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13 000 чалавек.

У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў для догляду скуры.

Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн.

Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці.

У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн».

У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]