Віці-Леву
Выгляд
| Віці-Леву | |
|---|---|
| фідж. Viti Levu | |
Узбярэжжа | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 10 531 км² |
| Насельніцтва | 580 000 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 55,08 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 17°48′ пд. ш. 178°00′ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Віці-Леву (фідж.: Viti Levu, літаральна «Вялікая зямля») — востраў у Ціхім акіяне, самы буйны з астравоў Фіджы. Плошча 10 531 км².
Востраў мае мацерыковае паходжанне. Складчатыя крышталічныя пароды вострава перакрывае лава; захаваліся вулканічныя конусы (вышынёй да 1324 м), якія ўтвараюць гарысты рэльеф, частыя землетрасенні. Акружаны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны вільготны. На наветраных паўднёва-ўсходніх схілах — вільготныя трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, на зацішаным — савана. Плантацыі цукровага трыснягу, бананаў, бавоўніка, какосавай пальмы. Здабыча золата, марганцавай руды. Галоўны горад і порт — Сува.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
