Перайсці да зместу

Волагда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Волагда
руск.: Вологда
59°13′ пн. ш. 39°54′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Валагодская вобласць
Раён Горад Волагда
Кіраўнік Юрый Сапожнікаў[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1147[4]
Першае згадванне 1147
Плошча 116 км²
Вышыня цэнтра 120 м
Водныя аб’екты Рака Волагда
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 311 859[2] чалавек (2024)
Шчыльнасць 2937,0[3] чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8172
Паштовыя індэксы 160000—160002, 160004, 160009—160015, 160017, 160019—160026, 160028, 160029, 160031—160035, 160555, 160901, 160999,

vologda-portal.ru
Паказаць/схаваць карты
Волагда (Расія)
Волагда
Волагда
Волагда (Валагодская вобласць)
Волагда
Волагда

Волагда (руск.: Вологда) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валагодскай вобласці.

Горад размешчаны на рацэ Волагдзе. Важнейшы транспартны вузел Паўночнага Захаду Расіі. Уваходзіць у лік гарадоў з асабліва каштоўнай гістарычнай спадчынай — на тэрыторыі горада 224 помніка гісторыі, архітэктуры, культуры, з іх 128 узята пад ахову дзяржавы.

Упершыню згадваецца ў 1147 годзе. Да канца XIV ст. была ва ўладаннях Ноўгарада, затым трапіла пад уладу Вялікага княства Маскоўскага.

У XV—XVII ст.ст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр, а таксама цэнтр гандлю Рускай дзяржавы з Памор’ем, Сібір’ю і Заходняй Еўропай. З заснаваннем Пецярбурга і развіццём гандлю ў Балтыйскім рэгіёне эканамічнае значэнне Волагды знізілася.

У 1708 годзе ўваходзіла ў склад Архангелагародскай губерні, з 1719 года — правінцыйны горад, з 1780 года — цэнтр Валагодскага намесніцтва, з 1796 года — Валагодскай губерні.

У канцы XIX — пачатку XX ст.ст. праз Волагду пракладзена чыгунка, якая звязала яе з Масквой (праз Яраслаўль), Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай (цяпер г. Кіраў).

У 1926—1927 гадах у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]