Валянціна Васілеўна Пархоменка
| Валянціна Васілеўна Пархоменка | |
|---|---|
| Род дзейнасці | спявачка |
| Дата нараджэння | 2 студзеня 1956 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Узнагароды і прэміі | |
Валянціна Васілеўна Пархоменка, у шлюбе Казак (нар. 2 студзеня 1956, Каменка, Гомельская вобласць) — беларуская спявачка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча (1975) і Мінскі інстытут культуры.
З 1975 года артыстка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, у 1981-1991 гадах -- салістка Беларускага тэлебачання і радыё, разам з мужам Аляксандрам — салістка ансамбля народнай музыкі «Жывіца».
Адна з падпісантаў так званага «ліста дваццаці васьмі» 1986 годзе.
У 1990 годзе з сям’ёй пераехала ў ЗША.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Любоў да беларускага фальклору і песні пераняла ад сваёй бабулі з Усходняга Палесся (у тым ліку песня «Із пад каменя…»). Мае незвычайны вакальны дыяпазон — лірычнае сапрана, які называлі «залатым голасам» Беларусі. Аглядальнік New York Times, сам вядомы амерыканскі блюзавы спявак 1920-1930-х гадоў, называў спявачку «Bessie Smith of Belarus».
Разам з мужам Аляксандрам падарожнічалі па Беларусі, запісвалі народныя песні, спявалі іх («Шэрая лашадачка», «Цвіце чарамшына», «У цёмным лесе гаманіна», «Прымакі» і іншыя), як і свае аўтарскія («Зямля мая», «Азёры»), а таксама лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю. Семянякі, Э. Ханка, Л. Захлеўнага і іншых.
Сямейны ансамбль гастраляваў па Беларусі, у складзе творчых груп у ГДР, на Мадагаскары, Маўрыкіі. Выступаў на прэстыжных пляцоўках, такіх як Лінкальн-цэнтр, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Кліўлендская Нацыянальная опера, Detroit Symphony (дырыжор Леанард Слаткін), на дабрачынных ініцыятывах, прысвечаных дапамозе дзецям Чарнобыля і іншых. Місія ансамбля — садзейнічанне культурнаму ўзаемаразуменню праз мастацтва.
Таксама Валянціна і Аляксандр выступаюць з лекцыямі на семінарах і сімпозіўмах.
Разам з мужам і дачкой стварыла Kozak Family Trio[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэатка 7-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1983)
- Заслужаная артыстка БССР (1985)
- Залаты медаль і званне «Лепшага выканаўцы еўрапейскага фальклору» Міжнароднага фестывалю радыёпраграм «Браціслава-1987»
- Гран-пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў у ЗША.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Муж — Аляксандр Казак, родам Хатыніч на Заходнім Палессі.
Дачка — Вольга (Olyia), яшчэ падчас навучання (фартэпіяна, цымбалы) у мінскім вучылішчы імя Ахрэмчыка, удзельнічала ў некаторых канцэртах з бацькамі, у сваім першым туры была дзесяцігадовай. Пасля пераезду ў ЗША ў 1990 годзе, навучалася музыцы, танцу, акцёрскаму майстэрству, скончыла бард-каледж, атрымала ступень магістра навук у галіне міжнародных медыя Джорджтаўнскага ўніверсітэту. Вольга робіць самастойную музычную кар’еру, стварае песні, піша музыку, удзельнічае ў конкурсах.[2][3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Соўсь, Ганна. Беларускае трыё ў ЗША распачынае амбітны музычны праект. ВІДЭА . Радыё Свабода (23 жніўня 2019). Праверана 25 кастрычніка 2025.
- ↑ Любакова, Ганна. Сьпявачка Вольга Казак у Нью-Ёрку: «Бацькі казалі: або размаўляеш па-беларуску, або шукай сабе іншае жытло» . Радыё Свабода (25 чэрвеня 2015). Праверана 25 кастрычніка 2025.
- ↑ Спявачка Вольга Казак: У Нью-Ёрку ўсе ведаюць, што я — беларуска . Наша Ніва (29 верасня 2013). Праверана 25 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пархоменка Валянціна Васільеўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 148.
- Пархоменка Валянціна Васільеўна // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565.
- Пархоменка Валянціна Васільеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-i т. Т. 4. / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал.рэд.) i інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 199.
- Родам з Чачэршчыны: Пархоменка Валянціна Васільеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чачэрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — С. 533.