Базіліка Божага Цела (Кракаў)
| Славутасць | |
| Базіліка Божага Цела | |
|---|---|
| польск.: Bazylika Bożego Ciała | |
| | |
| 50°02′59″ пн. ш. 19°56′42″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва і Каталіцкая Царква |
| Епархія | Кракаўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
| Дата заснавання | 1385 |
| Сайт | bozecialo.net |
Базіліка Божага Цела (польск.: Bazylika Bożego Ciała) — каталіцкая царква гатычнага архітэктурнага стылю, якая знаходзіцца у Кракаве, Польшча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва сённяшняга храма было распачата ў 1385 годзе на месцы драўлянай царквы і было скончана ў 1405 годзе. У 1405 г. Уладзіслаў II Ягайла запрасіў манахаў з манаскага ордэна латэранскіх канонікаў служыць у гэтай царкве. Для іх пазней быў пабудаваны каля царквы манастыр. Прадстаўнікі гэтага манаскага ордэна служаць у базіліцы Божага Цела да цяперашняга часу. У сярэдзіне XV стагоддзя ў гэтым храме служыў вядомы кракаўскі прапаведнік Станіслаў Казімерчык, прылічаны да ліку блажэнных.
Шчыпец фасада быў дабудаваны ў 1500 годзе. Званіца была пабудавана ў 1566—1582 гг.
24 студзеня 2005 Рымскі Папа Ян Павел II выдаў дэкрэт, якія прылічыў царкву Божага Цела ў Кракаве да малой базілікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Przewodnik: Bazylika i Klasztor Bożego Ciała Kanoników Regularnych Laterańskich na Kazimierzu w Krakowie, Kazimierz Łatak CRL.
- Przewodnik po zabytkach Krakowa, Michał Rożek, Wydawnictowo WAM, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя храма і галерэя Архівавана 17 студзеня 2018. (польск.)
