Абрам Гольдфадэн
| Абрам Гольдфадэн | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 24 ліпеня 1840 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 студзеня 1908[1][2][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, лібрэтыст, перакладчык, паэт, пісьменнік, кампазітар, журналіст |
| Жанр | Yiddish theatre[d] |
| Мова твораў | ідыш |
Абрам Гольдфадэн (24 ліпеня 1840, Старакасцянтыніў, Валынская губерня, Расійская імперыя — 9 студзеня 1908[1][2][…], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — яўрэйскі паэт, драматург, тэатральны дзеяч, меладыст, заснавальнік прафесійнага яўрэйскага тэатра. Родам з Украіны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькоў звалі Хана-Рыўка і Хаім-Ліпа Гальдэнфодым.
Бацька — гадзіннікавы майстар, маскіл, даў сыну сучаснае выхаванне. У 1857 годзе Гольдфадэн паступіў у жытомірскае рабінскае вучылішча. За год да завяршэння вучобы выдаў зборнік вершаў на іўрыце «Цыцым у Перахім» (1865). Услед за ім выйшлі два зборнікі вершаў на ідышы «Дос ідэле» (1868), «Дзі ідэнэ» (1869), якія прыхільна сустрэла шырокая публіка. Шмат яго вершаў сталі народнымі песнямі. На працягу 9 гадоў Гольдфадэн быў настаўнікам у казённых вучылішчах у Сімферопалі, а затым у Адэсе. У 1875 годзе заснаваў у Львове штотыднёвую гумарыстычную газету на ідышы «Ізролік», якая выдавалася толькі паўгода, таму што расійская цэнзура забараніла яе ўвозіць. Нядоўга існавала і распачатае ім у Чарнаўцах выданне «Буковінэр ізраэлітышэс фолксблат» (1876). У 1876 годзе ён пераехаў у Ясы, дзе знайшоў акцёраў і заснаваў першы яўрэйскі тэатр. Ён быў рэжысёрам, дэкаратарам і дырэктарам; ён пісаў п’есы (з куплетамі, песнямі) і прыдумляў для іх музыку. Першыя паказы яго твораў мелі вялікі поспех. Са сваёй трупай ён ездзіў па румынскіх гарадах, дзе з-за руска-турэцкай вайны ў той час, асабліва ў Бухарэсце, сабралася шмат яўрэяў з Расійскай імперыі (падрадчыкаў, пасрэднікаў і інш.). Пасля вайны ён пераехаў у Адэсу, дзе яго тэатр меў поспех, затым ездзіў з трупай па вялікіх гарадах, быў у Харкаве, Мінску, Маскве, Пецярбурзе і інш. Найбольшай папулярнасцю з ягонага рэпертуару карысталіся аперэткі і музычныя меладрамы. Калі яўрэйскі тэатр быў забаронены ў Расіі (1883), Гольдфадэн пераехаў са сваёй трупай, якая называлася «нямецкай», у Варшаву, дзе нейкі час рабіў паказы на мяшанай мове. У 1887 годзе ён перабраўся ў Нью-Ёрк, дзе заснаваў газету на ідышы «Ідышэ ілюстрыртэ цайтунг». У Амерыцы яму не знайшлося месца, і ён вярнуўся ў Еўропу, жыў галоўным чынам у Парыжы, з 1903 года зноў у Нью-Ёрку[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Гольдфадэн адыграў відную культурную ролю як заснавальнік яўрэйскага тэатра і арганізатар першай яўрэйскай трупы. Яго творы ацэньваюць па-рознаму, мастацкую каштоўнасць вершаў прызнаюць усе, а драмы часцей лічацца бульварнай літаратурай.
Сяргей Цынберг так пісаў пра Гольдфадэна: «Літаратурнае значэнне маюць толькі ягоныя вершы, народныя формай; значна слабейшымі будуць драматычныя творы, у якіх тэкст і музыка ўяўляюць сабой сумесь самых разнародных элементаў. Здаровы народны гумар спалучаецца з безгустоўнымі жартамі, заклікі да прасветы чаргуюцца з блазенскімі рэплікамі карыкатурных персанажаў. Тым не менш п’есы Гольдфадэна, разлічаныя на густы шырокай масы, уяўляюць культурна-гістарычную цікавасць, бо змяшчаюць у сабе мноства элементаў народнай творчасці. Якімі б ні былі недарэчнымі і карыкатурнымі блазенскія фігуры Куні-Лемеля, Шмэндрыка, Оцмаха і іншых, яны сталі хадзячымі назвамі, бо носяць пячаць сапраўднага народнага гумару і смеху».

Гольдфадэн — выдатны знаўца народнай музыкі. Ён не прымаў рэфарматарскіх спроб заходнееўрапейскага ўзору (Зульцар, Левандоўскі). Ён не ведаў музычнай навукі, але разумеў сваім мастацкім інстынктам, што яго творы толькі тады стануць каштоўнымі, калі ў іх будзе пераважаць нацыянальны элемент. Ён помніў шмат народных мелодый і дапасоўваў іх да тэксту. Меў кампазітарскі талент. Ён стварыў мелодыі, прыгожыя фактурай і настроем. Яны трохі аднастайныя, бо ў іх няма мадуляцыйных пераходаў, але даволі прыгожыя і поўныя нацыянальнага духу — таму яны і сталі ў далейшым народнымі.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускае слова «шмэндрык» паходзіць ад імя персанажа з п’есы Голдфадэна, яно атрымала значэнне 'падлетак, несур’ёзны хлопец' і зняважлівую афарбоўку[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Avrom Goldfaden // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Abraham Goldfaden // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Яўрэйская энцыклапедыя…
- ↑ verbum.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Ц., Е. Шкляр. Гольдфаден, Авраам // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том шестой. Гадассий — Данте. — 1910