Перайсці да зместу

Адэса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Адэса
укр.: Одеса
46°28′39″ пн. ш. 30°43′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Адэская вобласць
Раён Адэскі раён[d]
Унутраны падзел 4 гарадскія раёны
Мэр Генадзь Труханаў[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны XV стагоддзе
Першае згадванне 1415
Ранейшыя назвы Хаджыбей
Горад з 1794
Вышыня цэнтра 40 ± 1 м
Водныя аб’екты Адэскі заліў[d]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 010 537 чал. (1 студзеня 2022)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 048
Паштовы індэкс 65000–65480
Аўтамабільны код BH і НН / 16
omr.gov.ua
Адэса (Украіна)
Адэса
Адэса

Адэ́са (укр.: Одеса) — горад на паўночна-заходнім узбярэжжы Чорнага мора, адміністрацыйны цэнтр Адэскай вобласці, самы буйны порт Украіны, а таксама буйны прамысловы, культурны, навуковы і курортны цэнтр; вузел шашэйных дарог і чыгунак.

Насельніцтва горада на 2024 год — 1.000.000 чалавек, пастаяннага насельніцтва — 997 186 чалавек. Па колькасці жыхароў займае трэцяе месца ў краіне пасля Кіева і Харкава. Адэса — Горад-герой.

2 мая 2014 года ў выніку супрацьстаяння паміж супернікамі і прыхільнікамі Еўрамайдана ў Адэсе загінула, па розных дадзеных, ад 44 да 300 чалавек.

  • 1795 — 2349 чал.
  • 1802 — 9 тыс. чал.
  • 1829 — 52 тыс. чал.
  • 1849 — 86 729 чал.[3]
  • 1873 — 193,5 тыс. чал.
  • 1897 — 404 тыс. чал.
  • 1939 — 602 тыс. чал.
  • 1959 — 667 тыс. чал.
  • 1966 — 753 тыс. чал.[4]
  • 1974 — 981 тыс. чал.[5]
  • 1979 — 1 046 133 чал.
  • 1989 — 1 115 371 чал.
  • 1995 — 1 060 000 чал.
  • 2001 — 1 029 049 чал.
  • 2006 — 993 000 чал. (пяты горад Украіны паводле колькасці насельніцтва)
  • 2007 — 1 080 270 чал.(чацвёрты горад Украіны паводле колькасці насельніцтва)
  • 2009 — 1 008 604 чал.
  • 2010 — 1 010 000 чал. (трэці горад Украіны паводле колькасці насельніцтва)
  • 2011 — 1 006 787 чал.
  • 2012 — 1 007 186 чал.
  • 2015 — 1 016 500 чал.[6]

Нацыянальны склад насельніцтва Адэсы (паводле перапісу, праведзенага ў 2001 годзе): 61,6 % украінцы, 29,0 % рускія, 1,3 % балгары, 1,2 % яўрэі, 0,7 % малдаване, 0,6 % беларусы, 0,4 % армяне, 0,2 % палякі.[7]

Рынак «Прывоз». Рыбнае месца

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы Адэсы

[правіць | правіць зыходнік]

З восені 1917 г. Адэсе жыў Сцяпан Некрашэвіч, які працаваў загадчыкам беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку 1918 навучальнага года былі адчынены 30 пачатковых беларускіх школ і змешаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох класаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторый Беларусі).

5 ліпеня 1999 года было афіцыйна зарэгістравана нацыянальна-культурнае аб’яднанне грамадзян «Беларусь», штаб-кватэра знаходзіцца па вуліцы Садовай 16, налічвае больш 200 членаў. Найбольш актыўныя члены таварыства — прафесійны мастак Вячаслаў Ігнаценка, акадэмік-генетык Адольф Стэльмах, кіраўнік 5-й студыі мясцовай тэлекампаніі, выпускніца журфака БДУ Марына Багрый-Шахматава, дырэктар цэнтралізаванай сеткі дзіцячых бібліятэк г. Адэсы Галіна Лазарава, загадчыца дзіцячага садка Стэфанія Шмыгіна.

  1. Труханов офіційно переміг на виборах мера ОдесиУкраїнський тиждень, 2020.
  2. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення Українина 1 січня 2022Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  3. Одесса // Адэса // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Одесса // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  5. Одесса // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  6. Основні демографічні показники за 2014 рік (наличное население на 01.01.2015)(нявызн.)(недаступная спасылка). Управление статистики в Одесской области. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2015.
  7. Про кількість та склад населення Одеської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)
  8. Віталій Орлов. Музичний фестиваль «Пікейні жилети» // Одесский-инфо, 21.09.2022 (укр.)

 Фильм об Одессе и одесситах "Кто бы мог подумать?"