Ахея
| Ахея Αχαΐα | |
| Сталіца | Патры |
| Насельніцтва | 322 789 (2005 г.) |
| Плошча | 3 271 км² |
| Шчыльнасць насельніцтва | 98,7 чал./км² |
| Колькасць дымаў | 21 |
| Колькасць супольнасцяў | 2 |
| Паштовыя індэксы | 25x xx, 26x xx |
| Тэлефонныя коды | 22x0 |
| Аўтамабільны код | ??, AZ |
| ISO 3166-2:GR | GR-13 |
| Сайт | www.achaia.gr |
| Номы перыферыі Заходняя Грэцыя | |
| |
Ахая (Ахея; грэч. Αχαΐα, стар.-грэч.: Ἀχαΐα, лац.: Achaea) — вобласць на поўначы Пелапанеса, паўднёвага паўвострава Балканскага паўвострава. — вобласць, населеная ахейцамі на поўначы Пелапанеса. Ахея была названая ў гонар першых пасяленцаў — ахейцаў з Аргаліды, якія пасяліліся тут у часы заваёў мікенскіх гарадоў. Сталіца вобласці — Патры, атрымалая сваё імя ад важака ахейцаў — Патрэаса. Гэтая частка вострава адыгрывала важную ролю з 280 г. да н. э., калі была ўтворанна Ахейская Канфедэрацыя. Пасля перамогі над Македоніяй рымляне разумелі пад Ахеяй усю Грэцыю (як частка македонскай правінцыі; з 27 г да н. э. — сенацкая правінцыя з цэнтрам у Карынфе). У 67 г н. э., у перыяд кіравання Нерона, грэкі атрымалі вызваленне ад падаткаў. З 395 г. Ахея з'яўлялася часткай Усходняй Рымскай імперыі.