Перайсці да зместу

Аляксандр Анатольевіч Анісімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Анатольевіч Анісімаў
Дата нараджэння красавік 1963
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2025(2025-01-27) (61 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст

Аляксандр Анатольевіч Анісімаў (красавік 1963, Мінск27 студзеня 2025(2025-01-27)) — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і сцэнарыст мастацкага і дакументальнага кіно.

Нарадзіўся ў красавіку 1963 года ў Мінску.

У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, майстэрню кінарэжысёра Віктара Турава. З 1992 года пачаў здымаць як рэжысёр, першая работа — кароткаметражка «Кот».

Найбольш значныя ягоныя мастацкія фільмы — «Неверагоднае перамяшчэнне» (2014), «Сляды на вадзе» (2016), «Трымайся за аблокі» (2018), «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2019).

Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў — «Званар», «Не спыніцца гадзіннік», «Метафара» і інш, сам зняўся ў некалькіх ролях у кіно.

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх кінафорумаў[1].

Памёр 27 студзеня 2025 года[2].

  • Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия «Беларусьфильм». — Минск, 2007. — С. 303.
  • На экранах. — 2023. -№ 3. — С. 10-11.