Аляксандр Іванавіч Якшэвіч
| Аляксандр Іванавіч Якшэвіч | |
|---|---|
| Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык |
| Дата нараджэння | 2 студзеня 1886 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 красавіка 1971 (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
Аляксандр Iванавiч Якшэвіч (літ.: Aleksandras Jakševičius, 2 студзеня 1886, Шаўлі, Ковенская губерня — 16 красавіка 1971, Вільня) — беларускі і літоўскі дзеяч камуністычнай партыі, рэвалюцыянер, беларускі літаратар, перакладчык, адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыі Літвы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 студзеня 1886 года ў г. Шаўлі Ковенскай губерні. Вучыўся ў чыгуначнай школе ў Кашадарах. У 1900—1906 гадах працаваў слесарам у чыгуначных майстэрнях Гомеля. Пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў з 1907 года настаўнічаў у пачатковых школах Празарышках (Кашадарскі павет) і Баршчаў (Езяроскі павет), а ў 1915 годзе — у школе ў Мінску.
У 1919 годзе — Народны камісар камунікацыі ў Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920 годзе выехаў у Маскву, у 1922 годзе пераехаў у Менск. У 1922—1923 гадах — настаўнік у працоўнай школе ў в. Сафійск (Магілёўская губерня). У 1923—1924 гадах — намеснік загадчыка Менскага гарадскога аддзела асветы, загадчык партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б. У 1931—1932 гадах — рэдактар літоўскамоўнай камуністычнай газеты «Raudonasis artojas» (бел.: Чырвоны араты) у Менску. Пераклаў на літоўскую мову аповесць «ТВТ» Янкі Маўра (выдадзена ў 1935 годзе)[1].
Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. На момант арышту (26 лістапада 1936 года) працаваў загадчыкам вучэбнай часткі ў сярэдняй школы № 1 г. Менска. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС БССР па справе беларускіх літаратараў як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» па артыкулах 72, 76, 145 Крымінальнага кодэкса БССР да 10 гадоў ППК[2]. Пакаранне адбываў у лагеры і ссылцы ў Кемераўскай вобласці РСФСР разам з беларускім паэтам Станіславам Шушкевічам[3].
Пасля вайны жыў у Вільні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 года[3].
Быў жанаты, меў дзіця.
Памёр 16 красавіка 1971 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шармайтис Л. Ветеран революционного движения в Литве // Советская Литва. 1966, 14 января;
- Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снежня.
- Асобы
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Шаўляі
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Рэвалюцыянеры Літвы
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты Літвы
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі Літвы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на літоўскую мову
- Педагогі Беларусі
- Чыгуначнікі Беларусі