Аганья
| Вёска | |
| Аганья | |
|---|---|
| чамор. Hagåtña | |
| 13°28′ пн. ш. 144°45′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Тэрыторыя | Гуам |
| Кіраўнік | Джон Круз[d] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 2,33 км² |
| Вышыня цэнтра | 0 м |
| Часавы пояс | UTC+10 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 1 051 чалавек (2010) |
| Шчыльнасць | 451,07 чал./км² |
| Нацыянальны склад | амерыканцы ЗША, чамора |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 96910 і 96932 |
| ns.gov.gu/agana.h… (англ.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Аганья[1] (англ. і ісп. Agaña /əˈɡɑːnjə/, сучасная назва — Хагатна чамор. Hagåtña [həˈɡɑtɲə][2]) — другая па велічыні вёска, сталіца Гуама.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя паселішчы чамора на гэтым месцы з'явіліся каля 500 года нашай эры. У 1668 годзе іспанцамі было заснавана паселішча і пабудаваная першая каталіцкая царква на востраве. У 1898 годзе пасля іспана-амерыканскай вайны Філіпіны і Гуам адышлі да амерыканцаў.
У 1940 годзе насельніцтва ўзрасло прыблізна да 10 тысяч жыхароў, што тады складала каля паловы колькасці ўсяго вострава.
8 снежня 1941 Гуам быў акупаваны японскімі захопнікамі. Пры вызваленні Гуама ў 1944 годзе Аганья моцна пацярпела ад амерыканскіх ваенных бамбардзіровак. Мноства жыхароў пакінула паселішча і перасялілася ў іншыя часткі вострава.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Аснову эканомікі вёскі, як і ўсяго вострава, складае турызм, прычым каля 90% турыстаў складаюць японцы. Будаўніцтва гатэляў і месцаў адпачынку згубна ўплывае на прыроду заліва, на беразе якога размяшчаецца Яганья.
Таксама ў сталіцу паступаюць адлічэнні за амерыканскую базу, якая займае прыкладна 30% тэрыторыі Гуама.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Malolos[d], Філіпіны
Гвадалахара, Мексіка
Кесан-Сіці, Філіпіны (2000)[6]
Рыга, Латвія
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аганья ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.512, артыкул Гуам, таксама карта Гуама
- ↑ Вымаўленне на сайце chamorro.com(недаступная спасылка)
- ↑ https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:RO9lyRIHpnAJ:https://www.census.gov/newsroom/press-releases/2021/2020-census-guam.html&cd=10&hl=uk&ct=clnk&gl=ua
- ↑ а б https://www.citypopulation.de/Guam.html
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 16 сакавіка 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20171001010801/http://quezoncity.gov.ph/index.php/quezon-city-business-district/350-sister-cities
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аганья- Віртуальная Аганья Архівавана 29 ліпеня 2005.