Ізапрэн
Выгляд
| Ізапрэн | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | 2-метылбутадыен-1,3 |
| Традыцыйныя назвы | ізапрэн |
| Хім. формула | C5H8 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 68,12 г/моль |
| Шчыльнасць | 0,681 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | -145,95 °C |
| Тэмпература кіпення | 34,067 °C |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 201-143-3 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Ізапрэн СН2=С(СН3)-СН=СН2, 2-метылбутадыен-1, 3 — ненасычаны вуглевадарод дыенавага шэрагу (CnH2n−2). У нармальных умовах бясколерная вадкасць. З'яўляецца монамерам для натуральнага каўчуку і структурнай адзінкай для мноства малекул іншых прыродных злучэнняў - ізапрэноідаў, або тэрпеноідаў. Растваральны ў спірце. Ізапрэн палімерызуецца, даючы ізапрэнавыя каўчукі. Ізапрэн таксама ўступае ў рэакцыю полімерызацыі са злучэннямі вінілавага шэрагу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2