Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Main Page»)
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі

Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні).

Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»).

Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара.
(артыкул цалкам…)

Эмблема
Эмблема

«Аэрафлёт» — дзяржаўнае прадпрыемства паветраных перавозак Расеі, заснаванае ў сакавіку 1923 году пад назвай «Дабралёт».

На 2024 год базаваўся на падмаскоўскім лётнішчы Шарамецьцеве. У 2021 годзе адчыніў другі міжнародны вузел у Краснаярску. Уваходзіў у дваццатку найбольшых паветраных перавозчыкаў сьвету. За 2023 год перавёз 25 млн чалавек, а з улікам даччыных прадпрыемстваў — 47 млн. На красавік 2024 году паветраны парк налічваў 171 самалёт, сярод якіх было 65 % заходнеэўрапейскіх «Аэробусаў», а рэшту складалі паўночнаамэрыканскія «Боінгі». Ад 2011 году ўтвараў холдынг, у які ўваходзілі два даччыныя перавозчыкі: унутраны «Расея» і танны «Перамога». Ураду Расеі належала 74 % паёў «Аэрафлёту», а астатнія знаходзіліся ў вольным абарачэньні на «Маскоўскай біржы». На пачатак 2023 году ў холдынгу налічвалася 32 300 супрацоўнікаў, зь іх 17 900 наймаў сам «Аэрафлёт», 7000 — «Расея», а рэшту — «Перамога».
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Мост Залатыя Вароты
Мост Залатыя Вароты

5 студзеня: Дзень працаўнікоў сацыяльнай абароны ў Беларусі

  • 1769Джэймз Ўат запатэнтаваў сваю парасілавую ўстаноўку
  • 1919Чырвоная армія заняла Вільню
  • 1933 — у Сан-Францыска (ЗША) распачалася будова аднаго з найбольш вядомых у сьвеце мастоў Залатыя Вароты (на выяве)
  • 1968 — да ўлады ў Чэхаславаччыне прыйшоў Аляксандар Дубчак, што паклала пачатак Праскай вясьне
  • 1984 — у Менску заснавалі музэй «Дом Ваньковічаў»
  • 1993Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Чэхіяй
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.