Glock 17
| Glock 17 | |
|---|---|
Glock 17 | |
| Тып | пісталет |
| Краіна паходжаньня | Аўстрыя |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Гастан Глёк |
| Кошт адзінкі | 550 $[1] |
| Мадыфікацыі | Glock 17C |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 0,62 (без патронаў) 0,87 (поўны набойнік) |
| Даўжыня | 188 |
| Даўжыня ствала | 114 |
| Шырыня | 33 |
| Вышыня | 138 |
| Патрон | 9×19 Para |
| Калібр | 9 мм |
| Прынцып дзеяньня | кароткі ход ствала |
| Хуткастрэльнасьць | 1200 |
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
~350—360 м/с |
| Прыцэльная далёкасьць |
50 м |
| Від боясілкаваньня | набойнік на 17 (стандартны), 19 ці 33 набоі |
| Прыцэл | адкрыты |
Glock 17 (Глёк-17, Р80) — аўстрыйскі пісталет, распрацаваны фірмай «Glock» для патрэб аўстрыйскага войска. Ён быў першым узорам узбраеньня, распрацаваным гэтай фірмай. Атрыманы ў выніку пісталет апынуўся даволі ўдалым і зручным для ўжываньня, дзякуючы чаму пазьней ён быў прыняты на ўзбраеньне войска Аўстрыі пад пазначэньнем Р80. Пазьней пісталеты фірмы «Глёк» набылі шырокую вядомасьць дзякуючы сваім баявым якасьцям і распаўсюджанасьці ў якасьці зброі герояў розных галівудзкіх фільмаў. Зброя дадзенай мадэлі атрымала шырокае распаўсюджаньне па ўсім сьвеце. Цяпер існуе шмат розных варыянтаў гэтага пісталета, якія разьлічаныя пад розныя патроны (9×19 мм Парабэлум, .40 S&W, 10 мм auto, .357 SIG, .45 ACP і іншыя).
Асаблівасьцю канструкцыі пісталета зьяўляецца адсутнасьць сьцяжка засьцерагальніка і цынгеля. Пісталет большай часткай зроблены з высокатрывалага тэрмаўстойлівага (да 200 °C) плястыку. Дзякуючы гэтаму Glock 17 лёгкі і надзвычай трывалы. Прынцып дзеяньня — «выхапіў і страляй», засьцерагальніка няма, аднак стрэл не адбудзецца бяз поўнага націску спускавога кручка «бясьпечнага дзеяньня». Складаецца з 33 частак, але няпоўная разборка ажыцьцяўляецца за сэкунды.
Пісталет «Glock 17» зьяўляецца родапачынальнікам новай, раней не існавалай, канструктарскай традыцыі шырокага ўжываньня палімэрных матэрыялаў у вытворчасьці зброі. Нягледзячы на адсутнасьць досьведу ў фірмы «Глёк», якая раней не вырабляла пісталеты, дадзеная мадэль атрымалася вельмі ўдалай. Яна спалучае ў сабе шэраг дадатных якасьцяў, такіх, як лёгкасьць, высокая зносаўстойлівасьць, надзейнасьць, здавальняючая кучнасьць стральбы, прастата і лёгкасьць тэхнічнага абслугоўваньня, устойлівасьць да карозіі і шкодных фактараў навакольнага асяродзьдзя. Менавіта дзякуючы сваёй удалай канструкцыі і наяўнасьці несумнеўных вартасьцяў «Glock 17» набыў сусьветную вядомасьць і атрымаў такое шырокае распаўсюджаньне.[2]
Glock 17 у гульнях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.proguns.com/glock-17.asp
- ^ «Пальная зброя» — выд. Паппуры, Менск — 2008 год
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Glock 17 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Proguns.com(недаступная спасылка)
| |||||