Fun.
| Fun. | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | інды-поп і барока-поп |
| Гады | 2008—2015[заўв 1] |
| Краіны | |
| Адкуль | Нью-Ёрк |
| Лэйблы | Fueled by Ramen[d][1] і Nettwerk[d] |
| Склад | |
| ournameisfun.com | |

«fun.» — амерыканскі музычны гурт, які выконвае альтэрнатыўны рок.
Заснаваны ў 2008 г. Нейтам (Натаніэлам) Русам, які раней удзельнічаў у малавядомым гурце «The Format»[3]. Іншымі членамі калектыву сталі Эндру Дост (з Anathallo) і Джэк Антонаф (з Bleachers).
У 2009 г. пад назвай «Aim and Ignite» выйшаў першы альбом новага гурта, які быў цёпла сустрэты крытыкамі. Аднак найбольшую папулярнасць атрымала песня «We Are Young», апублікаваная ўвосень 2011 года ў якасці першага сінгла з альбома «Some Nights». У стварэнні трэка прыняла ўдзел спявачка Ж. Манэ. Песня заняла першыя месцы ў «Billboard Hot 100»[4], «UK Singles Chart», «Canadian Hot 100» і некалькіх іншых хіт-парадах.
У 2012 г. fun. атрымалі прэмію «Teen Choice Awards» у намінацыі «Рок-гурт»[5].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Aim and Ignite (2009)
- Some Nights (2012)
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Бяссрочна спынілі дзейнасць
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20191220190544/https://www.fueledbyramen.com/artists
- ↑ (unspecified title) Праверана 19 снежня 2018.
- ↑ Інтэрв’ю (руск.)(недаступная спасылка). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014.
- ↑ Старонка песні
- ↑ Teen Choice Awards 2012 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2013.