Forbes
Выгляд
| Forbes | |
| Тэматыка | фінансава-эканамічны часопіс |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | штомесяц |
| Краіна | |
| Адрас | Нью-Ёрк |
| Заснавальнік | Бэрці Чарлз Форбс |
| Выдавец | Forbes[d] |
| Галоўны рэдактар | Стыў Форбс |
| Дата заснаваньня | 1917 |
| Мова | шматмоўны |
| ISSN | 0015-6914 і 2609-1445 |
| Афіцыйны сайт | Forbes.com |
Forbes — амэрыканскі часопіс, які заснаваў у 1917 годзе Бэрці Чарлз Форбс (Bertie Charles Forbes). Сям’я Форбсаў зьяўляецца выдаўцом часопіса ўжо цягам больш як 80 гадоў.
Па-за межамі бізнэс-колаў часопіс вядомы перадусім сваімі сьпісамі:
- Forbes 400 — сьпіс 400 самых заможных людзей ЗША;
- Сьпіс самых багатых людзей сьвету;
- Forbes 500 — сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету (паводле даходу);
- Сьпіс найбуйнейшых кампаніяў сьвету — у адрозьненьне ад Forbes 500 улічвае не адно толькі даход, але рынкавую капіталізацыю, даход, прыбытак, і актывы.
Штаб-кватэра рэдакцыі месьціцца на 5-й авэню ў Нью-Ёрку.
Галоўны рэдактар часопісу з 1990 году — мільярдэр Стыў Форбс, унук заснавальніка Бэрці Чарлза Форбса.
У красавіку 2004 году журналіст Пол Хлебнікаў заснаваў расейскую рэдакцыю журналу, а 9 ліпеня таго ж году ён быў забіты.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула пра часопісы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |